Беларуская капуста і буракі падаражэлі, а імпартныя апельсіны сталі таннейшымі
Нацыянальны статыстычны камітэт апублікаваў даныя па коштах за лістапад. Нечакана аказалася, што беларускія буракі і капуста падаражалі на 12,8%. І гэта на пачатку снежня, пасля таго, як ураджай толькі-толькі сабралі. А вось імпартныя цытрусавыя патаннелі на 12,5%. Між тым, агулам гародніна падаражала на 3,8%, а фрукты і садавіна патаннелі на 3,66%, перадае БелТА.
11.12.2021 / 18:29
Фота: «Мінск-Навіны»
Рэйтынг падаражання гародніны за лістапад выглядае так:
- белакачанная капуста — 12,79%,
- буракі — 9,9%,
- грэчка — 6,4%,
- свежыя агуркі — 5,69%.
Між тым цытрусавыя патаннелі на 12,5%, бананы — на 6,81%, яблыкі — на 3,69%, салодкі перац — на 2,6%, а морква — на 2,47%.
Не так моцна, але ўсё ж падаражалі рыба (+1,8%), малако і малочныя прадукты (+0,12%), маса і мясапрадукты (+0,94%), хлеб і хлебабулачныя вырабы (+0,51%).
Паабедаць у сталовай стала даражэй на 1,14%, у сетках фастфуду — на 0,91%, у рэстаранах і кафэ — на 0,71%.
Цыгарэты сталі даражэйшымі на 0,35%, алкаголь — на 0,4%.
З паслуг больш за ўсё выраслі кошты на рамонт бытавых электрапрыбораў (+3,5%) і рытуальныя паслугі (+3,22%).