Латушка пракаментаваў новую крымінальную справу супраць сябе
Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка пракаментаваў новую крымінальную справу супраць сябе.
13.12.2021 / 22:30
Ён назваў завядзенне новай крымінальнай справы супраць сябе адказам рэжыму на яго прынцыповую пазіцыю.
Латушка выказаў меркаванне, з-за чаго на яго пачалі ў Беларусі крымінальную справу. Гэта фільм «У тумане» Сяргея Лазніцы па аповесці Васіля Быкава.
«У 2012 годзе Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм» упершыню атрымала ўзнагароду на самым прэстыжным у свеце міжнародным Канскім кінафестывалі за фільм па творы Васіля Быкава «У тумане», — піша Латушка. — І я памятаю, колькі намаганняў прыкладала адміністрацыя Лукашэнкі, каб прымусіць мяне адмовіцца ад здымак гэтага фільма».