Затрымалі выкладчыцу журфака БДУ Ксенію Мартуль, а яе тэлеграм-канал сілавікі ўзялі пад кантроль

Стала вядома, што непасрэдна падчас заняткаў затрымалі выкладчыцу журфака БДУ Ксенію Мартуль.

14.12.2021 / 18:56

У тэлеграме яна вяла канал на гендарную тэматыку.

Студэнты паведамляюць, што сілавікі прыйшлі непасрэдна на пару і вывелі выкладчыцу.

Таксама сілавікі ўзялі пад кантроль канал спадарыні Мартуль.

Nashaniva.com