Блогеру Эдуарду Пальчысу прысудзілі 13 гадоў

Сёння ў Мінскім гарадскім судзе быў вынесены прысуд блогеру Эдуарду Пальчысу. Суддзя Пятро Арлоў прыгаварыў яго да 13 гадоў зняволення.

17.12.2021 / 12:08

Суд пачаўся 6 снежня і праходзіў у закрытым рэжыме.

Эдуарда Пальчыса — яго затрымалі ў верані 2020 года — вінавацілі па чатырох артыкулах КК: распальванне варожасці; арганізацыя масавых беспарадкаў; арганізацыя дзеянняў, якія парушаюць грамадскі парадак; заклікі да дзеянняў, накіраваных на шкоду нацыянальнай бяспецы. Яму пагражала да 20 гадоў. 

«Думала вярнуцца ў Беларусь, Эдзік кажа: пакуль не варта». Як і чым сёння жыве Вікторыя Пальчыс 

Ціханоўскаму — 18 гадоў, Лосіку — 15, Статкевічу — 14. Вынесеныя жахлівыя прысуды па «справе Ціханоўскага»

Nashaniva.com