Ад 18 да 20 гадоў. Абвешчаныя прысуды па справе анархістаў

Ігара Аліневіча, Дзмітрыя Дубоўскага, Дзмітрыя Разановіча і Сяргея Раманава прызналі вінаватымі ў акце тэрарызму, незаконным абароце зброі і яе перамяшчэнні праз мяжу.

22.12.2021 / 10:50

Радыё Свабода

Суддзя Вячаслаў Тулейка аб'явіў наступный выракі:

Ігар Аліневіч — 20 гадоў; 
Сяргей Раманаў — 20 гадоў;
Дзмітрый Разановіч — 19 гадоў; 
Дзмітрый Дубоўскі — 18 гадоў.

Анархісты Ігар Аліневіч, Дзмітрый Дубоўскі, Дзмітрый Разановіч і Сяргей Раманаў былі затрыманыя ў ноч з 28 на 29 кастрычніка мінулага года недалёка ад беларуска-ўкраінскай мяжы.

Іх абвінавацілі ў падпале службовых аўтамабіляў ля будынку пракуратуры ў Салігорску, будынка ДАІ ў Мазыры.

Прад'явілі шэраг крымінальных артыкулаў:

— ч. 2 арт. 289 — акт тэрарызму;

— ч. 2 і ч. 4 арт. 295 — незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў;

А Дубоўскага і Аліневіча таксама і па. 1 арт. 333-1 — незаконнае перамяшчэнне праз мяжу забароненых рэчываў, агнястрэльнай зброі і выбуховых прыладаў.

Суд праходзіў у закрытым рэжыме з прычыны «абароны персанальных даных пацярпелых».

Прысуд не канчатковы і можа быць абскарджаны на працягу 10 дзён.

Абвінавачаныя ўключаныя КДБ у спіс асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці.

Праз год пасля затрымання ў Мінску пачалі судзіць анархістаў, якіх КДБ унёс у спіс тэрарыстаў. Працэс закрылі

'