Лукашэнка паразмаўляў па тэлефоне з прэзідэнтам Ізраіля
Аляксандр Лукашэнка і Іцхак Герцаг правялі тэлефонную размову. Яны абмеркавалі двухбаковыя адносіны Беларусі і Ізраіля і напрамкі іх развіцця. А таксама комплекс гуманітарных пытанняў, паведамляе тэлеграм-канал «Пул першага».
27.12.2021 / 10:41
Яны абмеркавалі графік кантактаў у магчымы і зручны ў сувязі з пандэміяй час. Аляксандр Лукашэнка запрасіў калегу наведаць малую радзіму.
Продкі Герцага паходзяць з мястэчка Беразіно, а жонкі — з Гомеля.