«Жыву, як у фільме «Дзень сурка». Бабарыка расказаў пра побыт у калоніі
Штаб Віктара Бабарыкі апублікаваў некалькі ўрыўкаў з ліста палітвязня, з якіх можна зрабіць выснову, што на яго працягваюць ціснуць у наваполацкай калоніі.
28.12.2021 / 11:42
«Што тычыцца майго Дня нараджэння (9 лістапада), то ўсё было ціха і спакойна. Вы павінны чуць, што ў гэтым месцы ўсім людзям забараняецца камунікаваць са мной. Таму нічога не было і нічога смачнага не еў.
Наконт прышчэпкі супраць COVID-19, дык я быў вымушаны яе зрабіць, бо пужалі адмовай ад сустрэчы з роднымі. Таму атрымаў «Спутнік V» і ўсё ж выжыў.
Адносна працы, то ўсё па-старому. Нічога не змянілася, і жыву як у стужцы «Дзень сурка». Толькі герой гэтага кіно меў магчымасць развівацца, а ў гэтым месцы з інтэлектуальным развіццём вядзецца барацьба».
6 ліпеня экс-кіраўнік «Белгазпрамбанка» і былы прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Віктар Бабарыка быў асуджаны на 14 гадоў зняволення. Затрыманы ён быў разам з сынам Эдуарда 18 чэрвеня 2020 года.
Адрас для лістоў Віктару Бабарыку:
ПК №1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8.