Васкрасенскі: Не хоча самазваная апазіцыя ўдзельнічаць у нашых круглых сталах
Крытыка праекта Канстытуцыі, якая даносіцца ад лідараў апазіцыі, нелагічная. Пра гэта заявіў Юрый Васкрасенскі.
02.01.2022 / 21:57
«Палітычныя сілы, якія знаходзяцца за мяжой, у пераважным сваім складзе нават не чыталі праекта. І яны, дарэчы, называюцца нават не апазіцыяй, а пятай калонай. Таму што ўсё, за што яны выступаюць, накіравана супраць Беларусі. Нават не супраць Лукашэнкі, іншых вышэйшых службовых асоб. Усё накіравана супраць Беларусі, беларускіх прадпрыемстваў, народа», — адзначыў Юрый Васкрасенскі.
«Мы правялі 31 круглы стол, з іх 10 — па канстытуцыйнай рэформе. Па іх выніку прынялі мемарандум. Дык вось, на кожны з гэтых круглых сталоў мы іх запрашалі. Пісалі ім па электроннай пошце і малілі іх даслаць хоць якія-небудзь прапановы. У выніку — ніводнага адказу. Ні ад адной «дэмакратычнай» палітычнай партыі, ні ад гэтых самазваных лідараў апазіцыі», — сказаў Юрый Васкрасенскі.