Чаму рэкордна шмат хворых на кавід у краінах з высокімі ўзроўнямі вакцынацыі

Вялікабрытанія, Ізраіль і Аўстралія — краіны, дзе абсалютная большасць дарослых вакцынаваныя ад COVID-19. Нягледзячы на ​​гэта, мы назіраем скачок колькасці хворых там. Чаму так адбываецца — тлумачыць польскі сайт medOnet.

09.01.2022 / 12:38

Roman Yanushevsky / worldometers.org / Shutterstock

Па стане на 4 студзеня 69,9 % жыхароў Брытаніі прайшлі поўны курс вакцынацыі. У той жа дзень у краіне была зафіксавана самая высокая колькасць выяўленых выпадкаў заражэння каранавірусам з пачатку пандэміі: 218 724.

 Штодзённая колькасць заражэнняў у Вялікабрытаніі

У Ізраілі па стане на 4 студзеня доля вакцынаваных дасягнула 64 %. Значная частка насельніцтва ўкалола там і трэцюю дозу. І ў гэты ж дзень мы бачым рэкорд па гэтай краіне — 12 255 новых выпадкаў заражэння каранавірусам.

 Штодзённая колькасць заражэнняў у Ізраілі

Падобная сітуацыя — і ў Аўстраліі. У гэтай краіне цалкам прышчэпленыя 76,8 % грамадзян (звесткі на 4 студзеня). Як і ў выпадку з Вялікабрытаніяй ды Ізраілем, з пачатку пандэміі каранавіруса на той дзень выпаў рэкорд штодзённай рэгістрацыі новых выпадкаў: 47 695.

 

 Штодзённая колькасць заражэнняў у Аўстраліі

Чаму колькасць хворых у краінах з высокім узроўнем вакцынацыі рэкордная?

Вакцыны ад COVID-19, як і вакцыны ад грыпу, не абараняюць ад заражэння на 100 %. Гэта, з навуковага пункту гледжання, немагчыма. Акрамя таго, колькасць антыцел з часам зніжаецца (таму рэкамендуецца ўвядзенне дадатковай, бустарнай дозы). Акрамя таго, вакцыны былі распрацаваныя пад ранейшыя штамы віруса, і кожны наступны хаця б трохі больш прабівае гэтую абарону (так было са штамам Delta, цяпер мы бачым гэта і на прыкладзе Omicron).

Высокую колькасць заражэнняў у краінах з высокай вакцынацыяй яшчэ ў кастрычніку добра растлумачыў праф. Кшыштаф Пырць, кіраўнік лабараторыі вірусалогіі Малапольскага цэнтра біятэхналогій Ягелонскага ўніверсітэта ў Кракаве. Эксперт падкрэсліў, што галоўны доказ эфектыўнасці вакцынацыі — меншая колькасць смерцяў, чым у папярэдніх хвалях.

— Іх у разы менш, чым падчас папярэдніх хваляў. Гэта яскравы прыклад, які паказвае эфектыўнасць прышчэпкі. 

Уся актуальная інфармацыя, напрыклад, з Вялікабрытаніі, сведчыць пра меншую долю людзей, якія трапляюць з кавідам у бальніцы і паміраюць, — дадаў прафесар Пырць.

І цяперашняя статыстыка цалкам пацвярджае яго рацыю. Хоць колькасць заражэнняў у Вялікабрытаніі рэкордная, дзённая колькасць смерцяў ад COVID-19 значна ніжэйшая, чым падчас папярэдніх хваляў пандэміі. Вось выяўны графік.

 

 Штодзённая колькасць смерцяў у Вялікабрытаніі

Каранавірус у Еўропе: колькасць зарэгістраваных выпадкаў перавысіла 100 мільёнаў

Даследаванні: «Амікрон» мякчэйшы за папярэднія хвалі, людзі радзей трапляюць у бальніцу

Некаторыя вакцыны ад «амікрона» не абараняюць зусім. Новыя даследаванні

Nashaniva.com