Жыхара Гомельшчыны затрымалі за тое, што прынёс у рэдакцыю ліст наконт Канстытуцыі 

У пятніцу затрымалі жыхара вёскі Церуха (Гомельскі раён) Мікалая Віцікава.

15.01.2022 / 17:31

Зараз мужчына знаходзіцца ў ІЧУ. Папярэдне, зараз стаіць пытанне аб завядзенні крымінальнай справы за распальванне варожасці.

Па словах родных, праблемы ў мужчыны пачаліся пасля яго ліста ў раённую газету «Маяк» наконт абмеркавання новай Канстытуцыі, паведамляюць праваабаронцы.

Nashaniva.com