Новы мужчынскі трэнд? Мінскі блогер зрабіў сабе перасадку валасоў
Блогер Максім Пушкін на некалькі дзён паляцеў у Турцыю. Не на адпачынак, а на аперацыю па перасадцы валасоў. У сацсетках ён распавёў, чаму рашыўся на такія змены ў 26 год і колькі гэта каштавала.
27.01.2022 / 18:57
Максім да і пасля аперацыі. Фоты: інстаграм блогера
Рабіць аперцыю ў Стамбуле хлопец вырашыў, бо там танней і лепшыя спецыялісты. На пытанне падпісчыкаў «навошта, калі і так выглядаў гарманічна» ён жартаўліва адказаў:
«Я бачыў, што гэтай гармоніі засталося на пару год. Вырашыў загадзя дадаць».
Перасадка заняла восем гадзін. Яна рабілася пад мясцовай анестэзіяй. Спачатку з патыліцы з дапамогай адмысловай машынкі і пінцэта забралі валасяныя фалікулы (графты), пасля іх шпрыцом-пісталетам перасадзілі на лоб.
Перад усімі маніпуляцыямі доктар маркерам малюе лінію валасоў і ўзгадняе з пацыентам, якім ён сябе хоча бачыць.
Фоты: інстаграм блогера
«Цана перасадкі — 2800 даляраў. У гэту суму ўваходзіць пражыванне ў гатэлі (дзве ночы), сама перасадка, медыкаменты, ежа, трансфер у аэрапорт. Квіткі на самалёт трэба набыць самому», — расказаў Максім у інстаграме.
Першы тыдзень да той часткі галавы, куды перасадзілі валасы, нельга дакранацца. Мыццё выглядае так: спачатку Пантэнол на 40 хвілін, пасля шампунь. Праз 10 дзён усе перасаджаныя валасы выпадуць. Новыя густыя адрастуць толькі праз 3-4 месяцы.
Блогер дзеліцца, што маральна перанесці аперацыю было няпроста — «на 7 з 10».
Нядаўна перасадку валасоў зрабіў таксама беларускі дызайнер Апці Эзіеў.