Такаеў назваў пралікі Назарбаева урокам будучым прэзідэнтам Казахстана

Першы прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў, як і іншыя сусветныя лідары, рабіў пралікі, заявіў сённяшні кіраўнік дзяржавы Касым-Жамарт Такаеў. Аднак недахопы ёсць ва ўсіх лідараў, таму ачарняць сваё мінулае не варта.

28.01.2022 / 13:36

Фота AP

Магчымыя пралікі Нурсултана Назарбаева трэба разглядаць як урокі для будучых кіраўнікоў краіны, заявіў прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў, піша РБК. У той жа час, паводле яго слоў, нельга забываць і аб «гістарычных заслугах» першага прэзідэнта краіны.

«Давайце і мы аддамо належнае гістарычным заслугам першага прэзідэнта [Казахстана Нурсултана Назарбаева], вылучым на першы план яго несумнеўныя поспехі, а магчымыя пралікі пакінем у настаўленне будучым кіраўнікам нашай краіны», — сказаў Такаеў.

Па яго словах, недахопы ўласцівыя кіраўнікам любых краін. «Недахопы былі ўласцівыя і амерыканскім прэзідэнтам, і кітайскім кіраўнікам. І нават сінгапурскаму лідару Лі Куан Ю, пра якога цяпер усё так добра адгукаюцца», — адзначыў Такаеў, патлумачыўшы, што не памыляецца толькі той, хто не працуе.

У той жа час, па яго словах, народ, які ачарняе сваё мінулае, не мае будучыні.

На пачатку студзеня ў Казахстане пачаліся пратэсты, звязаныя з рэзкім ростам цэнаў на аўтамабільны газ, якія хутка перараслі ў вулічныя беспарадкі і пагромы. Эпіцэнтрам вулічных беспарадкаў стала былая сталіца Казахстана, горада Алматы. Сярод лозунгаў пратэстоўцаў быў «Назарбаеў, сыходзь». Назарбаеў пакінуў пасаду прэзідэнта ў сакавіку 2019 года, але захаваў уплыў у краіне і ключавыя пасады.

Да 5 студзеня сітуацыя выйшла з пад-кантролю мясцовых сілавых структур, удзельнікі беспарадкаў разграмілі будынак гарадской адміністрацыі і рэзідэнцыю прэзідэнта ў гэтым горадзе, удзельнічалі ў перастрэлках з паліцыяй і вайскоўцамі. Такаеў звярнуўся па дапамогу да АДКБ, Назарбаеў з'явіўся перад відэакамерамі толькі 18 студзеня, заявіўшы, што Такаеў кантралюе ўладу ў краіне, а сам ён даўно на пенсіі. Таксама былі пазбаўленыя пасадаў некалькі сваякоў Назарбаева.

Чытайце таксама:

Назарбаеў страціў адну з апошніх пасадаў

Змясціў Назарбаева і стаў сапраўдным лідарам Казахстана. Што эксперты па Сярэдняй Азіі кажуць аб пратэстах у Казахстане

Nashaniva.com