Рэцэпт на выходныя: сонечная шакшука

Прапануем вам просты варыянт традыцыйнага яўрэйскага сняданку, але можна не браць да ўвагі ўмоўнасці і прыгатаваць шакшуку і на абед, і на вячэру. Можаце дадаць у соус свае любімыя прыправы: кары, вэнджаную папрыку, зіру. Эксперыментуйце! 

30.01.2022 / 09:59

Інгрэдыенты

Першы крок

Разагрэйце алей у патэльні, цыбулю, перац чылі, часнок і сцеблы каляндры абсмажвайце на працягу 5 хвілін да мяккасці. Дадайце памідоры і цукар, затым на малым агні давядзіце соус да загусцення, гэта прыкладна зойме 8—10 хвілін, не забывайце памешваць страву. 

Вялікай лыжкай зрабіце 4 ямінкі ў соусе, затым разбіце па яйку ў кожную выемку. Накрыйце патэльню накрыўкай, затым гатуйце на слабым агні 6—8 хвілін, пакуль яйкі не будуць такімі, якімі вы любіце іх есці. Пасыпаць лісцем каляндры і падаваць з храбусткім хлебам, а лепш з пітай, каб можна было мачаць яе кавалачкі ў соус. 

Смачна есці! 

Nashaniva.com