Ці могуць улады паспрабаваць фізічна ліквідаваць лідараў апазіцыі ў эміграцыі? Адказвае Шрайбман

Ці могуць улады праз агентаў спецслужбаў паспрабаваць фізічна ліквідаваць лідараў апазіцыі і актывістаў за мяжой? На гэтае пытанне адказаў палітычны аналітык Арцём Шрайбман у новым выпуску «Шрайбман адкажа».

03.02.2022 / 18:24

Фота: artyom.shraibman / Facebook

Забойства палітычных праціўнікаў і дысідэнтаў — не самая рэдкая практыка ў гісторыі.

Да яе звярталіся і СССР, і Паўночная Карэя, і нават сучасная Расія, і камуністычная Балгарыя. Калі б беларускія спецслужбы вырашылі правесці такую аперацыю за мяжой, гэта не было б чымсьці беспрэцэдэнтным.

І паколькі іх калегі з іншых краін да гэтага часу гадамі знаходзяць прычыны праводзіць такія аперацыі, нягледзячы на ўсе рызыкі, значыць яны знаходзяць у гэтым нейкі інтарэс.

Хтосьці ў спецслужбах можа бачыць нейкую пагрозу ў палітэміграцыі — пагрозу, якую трэба ліквідаваць для бяспекі рэжыму.

Хтосьці, можа, лічыць, што трэба караць здраднікаў радзімы і здраднікаў сістэмы ў настаўленне іншым — каб іншыя чыноўнікі, якія падумваюць аб пераходзе ў апазіцыю, гэта значыць, з пункту гледжання ўлады, аб здрадзе, мелі на ўвазе, што помста іх можа нагнаць нават за мяжой.

Нарэшце, нельга скідваць з рахункаў нізавую ініцыятыву. Для якога-небудзь маёра спецслужбаў гэта можа стаць білетам да пагонаў палкоўніка. А для генерала — шанцам выдзеліцца перад кіраўніцтвам краіны.

Зразумела, калі беларускія ўлады здзейсняць аперацыю з забойствам апазіцыйнага лідара за мяжой, гэта стане падставай для сур'ёзных санкцый. Але, як мы высветлілі па гісторыі з Ryanair, гэта не стала стрымліваючым фактарам.

Калі прынятае рашэнне правесці нейкую сілавую акцыю, то міжнародныя рызыкі не заўсёды бяруцца пад разлік.

Ягор Лебядок: Усё больш заўважная спроба аднавіць вобраз Лукашэнкі як жыхара неба, а не радавога чыноўніка

EUobserver: У 2012 кіраўнік КДБ Беларусі абмяркоўваў ліквідацыю палітычных эмігрантаў, у тым ліку Шарамета

Nashaniva.com