«Нядаўна пра малако пісаў, зараз пра калабка…» Палітвязень Дзяніс Іваноў піша на «хіміі» казкі для сына

35-гадовы Дзяніс Іваноў, асуджаны да 2 гадоў «хіміі», расказаў у лісце, што падчас зняволення піша для свайго сына казкі, а для ілюстрацый выкарыстоўвае налепкі, якія яму дасылаюць з волі, паведамляе «Вясна».

11.02.2022 / 19:44

Дзяніс піша:

«А за паштоўкі дзякуй. Я казкі сыну пішу. І каб цікавей было, то або гісторыю, то каб малюнак адлюстроўваў напісаную гісторыю, або калі дасылаюць налепкі пра звяроў і казачных герояў…

Нядаўна пра малако пісаў, зараз пра калабка, але, так як у мяне налепкі са сланом, жырафам, тыграм і маўпай, то гэта будзе зусім іншая гісторыя…»

Nashaniva.com