«Знізіўся ціск, нямеюць рукі і ногі». Стан Мацкевіча горшае
Сястра Уладзіміра Мацкевіча сустрэлася сёння з медыкамі з ДВП МУС, якія сказалі ёй, што, па ацэнках, стан Уладзіміра здавальняючы і яны трымаюць сітуацыю пад кантролем. Аднак родныя і калегі Мацкевіча выказваюць у гэтым сумневы, піша methodology_by.
16.02.2022 / 20:13
Сёння Уладзіміру Мацкевічу стала вельмі дрэнна. Быў выкліканы лекар, яму паставілі кропельніцу і ўкалолі вітаміны.
Сваякі падкрэсліваюць, што ў сітуацыі сухой галадоўкі пагроза жыццю нарастае з кожным гадзінай. А ў тым, што ў выпадку рэзкага пагаршэння здароўя медыцынская дапамога ў пенітэнцыярных структурах можа быць своечасовай і адэкватнай, ёсць вялікія сумневы, зыходзячы з ранейшай практыкі.
У той жа час выкананне патрабаванняў, вылучаных Уладзімірам Мацкевічам, знаходзіцца цалкам у кампетэнцыі Следчага камітэта і Пракуратуры Рэспублікі Беларусь.
Адсутнасць дзеянняў можна разглядаць як свядомае давядзенне сітуацыі да трагічнага зыходу.