Галоўнае пытанне зараз — у якіх межах Расія прызнае так званыя «Данецкую» і «Луганскую народныя рэспублікі»

Прызнанне можа быць у межах, якія расійскія сілы кантралююць па стане на сёння, ці ў межах, у якіх «ДНР» і «ЛНР» былі абвешчаныя (межы абласцей). У кожным разе, гаворка ідзе пра чарговае парушэнне тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны «па праве моцнага».

21.02.2022 / 18:54

Так гітлераўскі і сталінскі рэжымы ў 1937—1941 гадах перакройвалі межы дзяржаў на падставах «права насельніцтва на ўз'яднанне» або «неабходнасці забеспячэння бяспекі».

Зараз слова за Захадам. Чым ён адкажа на новы крок Масквы?

Пытанне таксама, ці засталося ў прамаскоўскага рэжыму Аляксандра Лукашэнкі хоць нейкая прастора для манеўра, каб не прызнаць «ДНР» і «ЛНР» і дабіцца хаця б вываду расійскага кантынгенту з тэрыторыі Беларусі.

Nashaniva.com