У Гомельскай вобласці пачаліся перамовы Украіны і Расіі

Дэлегацыі Украіны і Расіі пачалі перамовы на беларускай мяжы. 

28.02.2022 / 14:22

Украінскую дэлегацыю на перамовах прадстаўляюць:

— намеснік кіраўніка МЗС Мікалай Тачыцкі,

— міністр абароны Аляксей Рэзнікаў,

— дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Міхаіл Падаляк,

— кіраўнік фракцыі «Слуга народа» Давід Арахамія,

— народны дэпутат Рустэм Умераў,

— першы намеснік кіраўніка ўкраінскай дэлегацыі ў трохбаковай кантактнай групе Андрэй Косцін.

У расійскую дэлегацыю ўвайшлі:

— памочнік прэзідэнта РФ Уладзімір Мядзінскі,

— намеснік міністра абароны Аляксандр Фамін,

— намеснік міністра замежных спраў Андрэй Рудэнка,

— кіраўнік камітэта Дзяржаўнай думы па міжнародных справах Леанід Слуцкі,

— амбасадар Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў.

Перамовы праходзяць у Гомельскай вобласці Беларусі на беразе ракі Прыпяць.

Nashaniva.com