Ален Дэлон рашыўся на эўтаназію 

Легендарны французскі акцёр Ален Дэлон адважыўся на эўтаназію.

18.03.2022 / 14:40

Раней, у сваіх інтэрв'ю 86-гадовы Дэлон ужо казаў, што хацеў бы добраахвотна сысці з жыцця, таму што знаходзіць гэта лагічным і натуральным. Законы Швейцарыі, дзе жыве акцёр, гэта зрабіць дазваляюць.

«З пэўнага ўзросту, з пэўнага моманту мы маем права зваліць да чорта ціха, не праходзячы бальніц, уколаў і іншага», — заявіў Ален Дэлон.

Nashaniva.com