Ураджэнца Баранавіч, украінскага рэжысёра Сяргея Лазніцу выключылі з украінскай кінаакадэміі за фільмы на расійскім фестывалі

Рэжысёра Сяргея Лазніцу выключылі са складу ўкраінскай кінаакадэміі, у прыватнасці з-за таго, што яго фільмы ўвайшлі ў праграму кінафестывалю расійскага кіно «Ад Львова да Урала».

19.03.2022 / 04:05

Адпаведнае рашэнне прынялі ва ўпраўленні і наглядальнай радзе ўкраінскай кінаакадэміі.

«Рэжысёр Сяргей Лазніца неаднаразова падкрэсліваў, што лічыць сябе касмапалітам, «чалавекам свету».

Аднак цяпер, калі Украіна з усіх сіл абараняе сваю незалежнасць, ключавым паняццем у рыторыцы кожнага ўкраінца павінна быць яго нацыянальная ідэнтычнасць», — кажуць дзеячы кіно.

Nashaniva.com