Крыніцы: Ноччу з ДФР выйшаў кіраўнік банка БелВЭБ Васіль Мацюшэўскі
Ноччу з ДФР выйшаў кіраўнік банка БелВЭБ і экс-віцэ-прэм’ер Васіль Мацюшэўскі. Яго намеснікаў пакінулі ў ізалятары.
30.03.2022 / 10:02
Крыніцы «Нашай Нівы» кажуць, што сэнс выпускання банкіра ў тым, каб ён змог аператыўна знайсці сродкі для кампенсацыі «шкоды».
Пра затрыманне Васіля Мацюшэўскага і яго намеснікаў стала вядома ўчора. Сярод затрыманых былі таксама першы намеснік Мацюшэўскага Тарас Надольны, намеснікі старшыні Анатоль Барысевіч, Віктар Перапяліца і Дзмітрый Ляўданскі, член праўлення Анатоль Паўловіч і дырэктар па развіцці банка Аляксей Мазжухін.
Васіль Мацюшэўскі — адна з ключавых постацяў у беларускіх бізнэс-колах.
Банк «БелВЭБ» — гэта даччыная структура расійскага «Знешэканомбанка». «БелВЭБ» уваходзіць у вялікую сямёрку беларускіх банкаў і крэдытуе ў асноўным дзяржаўныя беларускія прадпрыемствы.