У Гомелі затрымалі дзяўчыну, якая пакінула на машыне праўладнага блогера запіску «Расійскі ваенны карабель, ідзі на ***»
3 красавіка праўладны блогер Яўген Катляроў паскардзіўся на дзвюх дзяўчат, якія пакінулі пад дворнікам яго машыны антываеннае пасланне. Іх зняў відэарэгістратар.
05.04.2022 / 16:01
Сёння на праўладных каналах з'явілася відэа з затрыманай Дар'яй Чуравай, якая «прызнаецца» ў тым, што раздрукавала ўлёткі дома, а потым расклейвала і раскладвала іх па машынах на паркоўцы, піша «Медыязона»
Яўген Катляроў (Какойты) — гомельскі праўладны блогер, вядомы розыгрышамі журналістаў. Ён выступаў на судзе супраць праваабаронцы Леаніда Судаленкі.