Рагачоўскі малочны камбінат, вядомы сваёй згушчонкай, — банкрут
Рагачоўскі малочна-кансервавы камбінат праз банкруцтва не будзе выплачваць акцыянерам дывідэнды за 2021 год.
05.04.2022 / 18:36
Фота: rmkk.by
«Прымаючы пад увагу, што па стане на 01.01.2022 паводле даных гадавога бухгалтарскага балансу ААТ «Рагачоўскі МКК» арганізацыя набывае ўстойлівы характар неплацежаздольнасці ў адпаведнасці з заканадаўствам аб эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве), [прынята рашэнне] не налічваць і не рабіць выплату дывідэндаў акцыянерам ААТ «Рагачоўскі МКК» за 2021 год», — паведамляецца на сайце камбіната.