Прэзідэнт Германіі заклікаў стварыць трыбунал для Пуціна і Лаўрова
«Усе, хто нясе адказнасць за гэтыя злачынствы, павінны будуць даць тлумачэнні», — мяркуе Франк-Вальтэр Штайнмаер.
08.04.2022 / 15:33
Прэзідэнт ФРГ Франк-Вальтэр Штайнмаер заклікаў стварыць трыбунал па ваенных злачынствах для прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і міністра замежных спраў Сяргея Лаўрова.
«Усе, хто нясе адказнасць за гэтыя злачынствы, павінны будуць даць тлумачэнні, — заявіў Штайнмаер. — У тым ліку і салдаты. У тым ліку і ваенныя камандзіры. І, вядома, тыя, хто нясе палітычную адказнасць».
Раней прэзідэнт Германіі прызнаў свае памылкі ў адносінах з Уладзімірам Пуціным.