Лукашэнка і Пуцін сустрэнуцца 12 красавіка. Гэта іх трэцяя сустрэча з пачатку года

Аляксанд Лукашэнка і Уладзімір Пуцін прыляцяць на касмадром «Усходні». Там яны паглядзяць, як працягваецца будаўніцтва касмадрома, узнагародзяць касманаўтаў, піша «Спутнік».

10.04.2022 / 15:22

Раней Аляксандр Лукашэнка заяўляў аб гатоўнасці аказаць садзейнічанне расійскаму боку ва ўзвядзенні касмадрома «Усходні». На сустрэчы з губернатарам Прыморскага краю Алегам Кажамякам ён сказаў, што гатовы перакінуць на гэты аб'ект будаўнікоў і нават прыехаць і паглядзець, як будуецца «Усходні». На мінулым тыдні Пуцін унёс у Дзярждуму законапраект, які дазволіць дзяржкарпарацыі «Раскосмас» прыцягваць беларускіх спецыялістаў і кампаніі да будаўніцтва гэтага аб'екта.

Гэта трэцяя сустрэча Пуціна і Лукашэнкі з пачатку года. Першая вочная сустрэча адбылася 18 лютага ў Маскве. Другая — 11 сакавіка ў Маскве, на ёй палітыкі сярод іншых пытанняў абмеркавалі пастаўкі ў Беларусь з РФ найноўшых узораў узбраенняў.

Nashaniva.com