Беларус выйграў на Кіпры турнір па покеры і разгарнуў сцяг Украіны
Вядомы прафесійны беларускі покерыст Мікіта Бадзякоўскі стаў пераможцам турніру 2022 Super High Roller Series Europe, які прайшоў у Кіпры. Беларус выйграў 756 тысяч даляраў. Сваю перамогу Мікіта адзначыў з разгорнутым сцягам Украіны, выказаўшы тым самым падтрымку народу Украіны ў барацьбе з расійскім агрэсарам, піша tribuna.com.
11.04.2022 / 19:30
У сваім інстаграме Мікіта Бадзякоўскі звярнуўся да ўсіх з заклікам пачуць Украіну і не паддавацца ўплыву прапаганды:
«Ваенная агрэсія Расіі з'яўляецца адназначным злом … ніколі не позна прызнаць памылкі і змяніць пазіцыю. Не вайне!» — напісаў спартовец.
Мікіта Бадзякоўскі — самы паспяховы турнірны гулец у покер у гісторыі Беларусі, агулам ён выйграў у гэтую гульню больш за у $ 28 млн.