Украінскі Хаціка: сабака месяц чакаў забітую гаспадыню
Дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Антон Герашчанка ў сваім тэлеграм-канале распавёў гісторыю сабакі пароды акіта-іну па мянушцы Рыні, які жыў разам з гаспадыняй ў Макараве пад Кіевам.
12.04.2022 / 13:08
Таццяна Задаражняк, гаспадыня сабакі, не паспела эвакуявацца з пасёлка. Як сцвярджае Герашчанка, жанчыну гвалтаваў, а пасля зарэзаў адзін з кадыраўцаў-акупантаў. Яго пазней забіў расійскі вайсковец. Жанчыну пахавалі ў двары суседняга дома, а на ганку свайго дома яе месяц чакаў Рыні.
Сабаку хацелі забраць у прытулак, але доўгі час той адмаўляўся, прымаючы толькі ежу. Але ўрэшце Рыні знайшлі новую сям’ю.