Затрымалі беларуску, якая адкрыла друкавальны цэнтр у Вільні
Каля тыдня таму затрымалі Алесю Буневіч, якая жыла ў Вільні, а ў Беларусь прыехала на гадавіну смерці маці.
15.04.2022 / 09:22
У Вільні Алеся кіравала друкавальным цэнтрам, крамай-майстэрняй А2.print, дзе друкаваліся рэчы на беларускую і апошнім часам украінскую тэматыку.
Паводле папярэдняй інфармацыі, Буневіч абвінавачваюць ў «здзяйсненні акта тэрарызму групай асоб па папярэдняй змове» (ч. 2 арт. 289 КК РБ) — ёй пагражае ад 8 да 20 гадоў зняволення
Папярэдне, Буневіч затрымалі пры спробе перасекчы мяжу Беларусі з адной з краін ЕC. Магчыма, крымінальная справа датычыцца так званых актаў тэрарызму на беларускай чыгунцы, паведамляе «Вясна»