Вусціш як яна ёсць. Паглядзіце, як старшыня Лагойскага райвыканкама баіцца Лукашэнкі ВІДЭА
16 красавіка падчас суботніка Лукашэнка працаваў у Хатыні. Калі ён расказваў пра планы узвесці новы будынак музея, то старшыню Лагойскага райвыканкама Аляксандра Ласевіча, што стаяў побач, часам літаральна трэсла ад страху.
19.04.2022 / 14:20
«Каб гэтыя экспертызы, праекты, сметы, каб да 9 Мая было дакладзена, як вы будзеце ўкладвацца ў гэты тэрмін, — кажа Лукашэнка. — Я разумею, што пабудаваць мы зможам, але будзем акуратна абсталёўваць яго. Прыедзе сюды туча людзей, як можна было планаваць будаўніцтва пасля 80-годдзя? [відаць, мелася на ўвазе 80-годдзе трагедыі, што будзе ў 2023 годзе]. То мы не зробім не толькі ў мой перыяд жыцця, але і ў ваш. Таму пачынаць трэба неадкладна, што тут за праблема?
— Няма праблемы.
— Фінансаванне мы забяспечым. То-бок вы і цэнтральны бюджэт. Пабяліць або пафарбаваць, каб гэта было прыземлена да гэтай тэрыторыі, а то зараз вы пачняце рабіць з еўрарамонтамі нейкімі. Нам трэба бліжэй да той тэрыторыі і той ідэі, якая тут закладзеная. І неадкладна пачынайце будаваць музей.
— Добра.
— Спрасціце яго да немагчымасці. Каб людзі прыйшлі і, перш чым сюды ступіць нагой, каб у іх сэрца ўжо рвала», — казаў Лукашэнка.