У Барысаве затрымалі члена БСДП Ігара Ледніка

18 красавіка ў Барысаве быў затрыманы сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Леднік.

20.04.2022 / 10:54

Па словах партыйцаў, да дома Ледніка пад'ехала машына з гродзенскімі нумарамі. Прычыны затрымання ўдакладняюцца, паведамляе тэлеграм-канал партыі.

Ігар Леднік ужо двойчы прыгаворваўся да адміністрацыйнага арышту. Ён інвалід другой групы, мае праблемы з сэрцам.

Прычыны затрымання ўдакладняюцца.

Гэтымі днямі пракацілася хваля затрыманняў. Учора былі затрыманыя некалькі прафсаюзных лідараў: Сяргей Антусевіч, Аляксандр Ярашук, Аляксандр Бухвостаў, Мікалай Шарах, Віталь Чычмароў. У офісах прафсаюзных арганізацый прайшлі ператрусы.

Чытайце таксама:

Прафсаюзны лідар Сяргей Антусевіч — у СІЗА КДБ

Nashaniva.com