Вось 7 простых лайфхакаў, дзякуючы якім ваша сантэхніка будзе блішчэць кожны дзень

Ëсць метады, як палегчыць і паскорыць прыбіранне ў ванным пакоі.

21.05.2022 / 23:04

Фота: pixabay.com

Гарачая вада

Перад тым, як пачынаць чысціць ванну ці ракавіну, прамыйце іх гарачай вадой. Дзякуючы гэтаму вы павысіце тэмпературу іх паверхні, і хатняя хімія будзе лепей спраўляцца з брудам. Пры гэтым вы на той жа вынік вытраціце менш сродкаў для прыбірання, сэканоміце і час, і грошы.

Пральны парашок — для ванны

Калі вы мыеце ванну раз на тыдзень, то за тыдзень на ёй збіраецца нямала бруду. Лайфхак: калі вы прымаеце ванну, не спускайце ваду адразу, а сыпніце ў яе трохі пральнага парашку.

Пачакайце гадзіну, потым спусціце ваду і апаласніце сценкі ванны вадой — вы пабачыце, што яны будуць блішчэць і на іх не будзе брудных адкладанняў. Калі рэгулярна рабіць такую працэдуру, больш не прыйдзецца адскрабаць з ванны засохлы бруд.

Мыйце душавыя шторкі ў пральнай машыне

Адмыць іх губкай вельмі як няпроста. Але ёсць надзейны спосаб гэта зрабіць: проста пакладзіце шторку ў пральную машыну. Лепей за ўсё выкарыстоўваць для гэтага рэжым хуткага мыцця, можна таксама заліць у машыну шклянку воцату, ён і налёт са шторкі змые, і кепскі пах прыбярэ. Але ж будзьце ўважлівыя: не ўсе мадэлі душавых шторак прыдатныя для мыцця ў пральных машынах.

Прыбіраем вапняковы налёт з душавой насадкі

Часам нават спецыяльныя сродкі не могуць дапамагчы адчысціць з душавой насадкі вапняк, але ж ёсць хатні рэцэпт, які дапаможа ў гэтым. Проста змяшайце ваду з воцатам у суадносінах 1:1 і пакіньце душавую насадку на ноч у гэтай сумесі. Таксама можна замачыць у гэтай сумесі тканіну і на некалькі гадзін абкруціць ёй насадку.

Алей — для таго, каб ванна захавала бляск

Краны з цягам часу ад кантакту з вадой губляюць бляск. У дадатак, на іх з’яўляюцца вапнавыя адкладанні. Але ж ёсць спосаб гэтага пазбегнуць: проста працірайце раз на тыдзень кран і іншыя часткі ракавіны і душа алеем. Спачатку алеем, а пасля іншай анучкай насуха — сантэхніка будзе блішчэць!

Зробім кафлю бліскучай

Каб гэтага дамагчыся, проста часам пасля душа чысціце кафлю з дапамогай гумавага шклоачышчальніка. Так вы страхуецеся ад слядоў падцёкаў і налёту, і вам не спатрэбіцца ніякая хімія.

Чысцім туалет з дапамогай колы

У коле ёсць ортафосфарная кіслата. Яна цудоўна распускае вапняковы налёт. Сродкі для мыцця санвузла з такой кіслатой прадаюцца, але для чысткі ўнітаза можна выкарыстоўваць і простую колу. Заліць колу ва ўнітаз на ноч. Раніцай проста спусціце ваду, і налёту як і не было. Кола таксама дапамагае прыбіраць налёт і іржу, якія могуць з’явіцца, напрыклад, на батарэі. Гэты напой будзе карысны і тады, калі трэба пачысціць кафлю ці керамічныя рэчы.

«Нашу Ніву» фінансуюць яе чытачы — падтрымаць проста

Чытаць таксама:

Пяць ідэй з усяго свету для вясновага генеральнага прыбірання

Nashaniva.com