Мінздароўя: Сітуацыя з COVID-19 стабілізавалася, зводкі цяпер будуць раз на месяц
У Беларусі стабілізавалася сітуацыя па захворванні COVID-19 чэрвеня, заявілі ў Міністэрстве аховы здароўя. Паводле прагнозаў спецыялістаў, да восені інфекцыя павінна перайсці ў не пандэмічную, сезонную фазу.
10.05.2022 / 19:06
Статыстыку па колькасці хворых Міністэрства аховы здароўя зараз будзе публікаваць адзін раз на месяц — першага чысла.
Апошнія штодзённыя дадзеныя, апублікаваныя сёння: 58 новых выпадкаў за суткі, 18 чалавек ачунялі, чацвёра — памерлі.