Затрыманыя прадстаўнікі незалежных прафсаюзаў прызнаныя палітвязнямі
Сёння праваабарончая супольнасць прызнала палітвязнямі 10 прадстаўнікоў незалежных прафсаюзаў, якіх затрымалі ў красавіку, паведамляе «Вясна».
13.05.2022 / 17:48
Старшыня Кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук, адзін з палітзняволеных
Гэта Аляксандр Ярашук, Сяргей Антусевіч, Генадзь Фядыніч, Вацлаў Арэшка, Міхаіл Громаў, Ірына Буд-Гусаім, Міраслаў Сабчук, Яніна Малаш, Віталь Чычмароў, Васіль Бераснёў.
Прадстаўнікі незалежных прафсаюзаў былі затрыманыя ў сярэдзіне красавіка, у іх дамах прайшлі ператрусы.
Усяго цяпер у Беларусі, па дадзеных на 13 мая, 1195 палітычных зняволеных.