Kalush Orchestra паказалі кліп на песню Stefania, зняты ў Бучы, Ірпені і Барадзянцы

Да перамогі на «Еўрабачанні» музыкі не публікавалі яго, каб іх не абвінавацілі ў палітызацыі конкурсу.

15.05.2022 / 11:37

Сёння ўначы Kalush Orchestra перамаглі на «Еўрабачанні» дзякуючы адзінадушнаму, рэкорднаму ў гісторыі галасаванню гледачоў.

Як адзначыў фронтмэн Kalush Orchestra Алег Псюк, вайна цалкам памяняла ўспрыманне сэнсу гэтай песні, што знайшло адлюстраванне ў кліпе.

Кліп заканчваецца заклікам: Stand with Ukraine! Будзьце з Украінай!

Карціны Украіны, разбуранай расійскімі ракетамі, прабіраюць да костак.

Украіна перамагла на Еўрабачанні, дзякуючы рэкорднай падтрымцы тэлегледачоў

14 мая ўкраінскія рэперы Kalush Orchestra перамаглі на Еўрабачанні-2022 у італьянскім Турыне. Па выніках галасавання журы яны былі толькі 4-я, але атрымалі рэкордныя ў гісторыі конкурсу 439 балаў з 468 магчымых ад гледачоў. Прычым за Украіну ў гэтай дэманстрацыі салідарнасці галасавалі нават прарасійскія Сербія і Арменія.

Nashaniva.com