Пасля ператрусу сілавікі затрымалі выдаўца Янушкевіча і супрацоўніцу кнігарні «Кнігаўка», забралі 200 кніг
Пасля ператрусу ў кнігарні «Кнігаўка» знікла сувязь з дырэктарам Андрэем Янушкевічам і супрацоўніцай кнігарні Настай Карнацкай.
17.05.2022 / 09:45
Вядома, што Андрэй Янушкевіч пасля ператрусу ноч правёў у Першамайскім РУУС.
17 мая стала вядома, што сілавікі затрымалі выдаўца Андрэя Янушкевіча і канфіскавалі ў яго 200 кніг, па 15 выданнях будзе «праведзеная экспертыза», паведаміла супрацоўніца выдання «СБ.Беларусь Сегодня» Людміла Гладкая.
Па якім артыкуле затрыманы Янушкевіч, не вядома.
Паводле Гладкай, выдавец вёў перапіску з офісам Святланы Ціханоўскай, а супрацоўнікі выдавецтва «мелі дачыненне да рэдагавання некаторых дэструктыўных тэлеграм-каналаў».
Узгадваецца ёю і «касірка кнігарні», якая нібыта «адміністравала шэраг экстрэмісцкіх рэсурсаў».