Сілавікі прыйшлі ў «Беларусы і рынак»

КДБ затрымаў дырэктара газеты «Беларусы і рынак» Канстанціна Залатых. Няма сувязі з галоўным рэдактарам, затрыманая галоўная бухгалтарка выдання.

18.05.2022 / 14:29

Канстанцін Залатых

Раніцай 18 траўня КДБ затрымаў дырэктара газеты «Беларусы і рынак» Канстанціна Залатых. 

Таксама затрыманая бухгалтарка выдання Юлія Кахно. З галоўным рэдактарам «БіР» Андрэем Александровічам няма сувязі, паведаміла «Еўрарадыё».

Па словах жонкі Залатых, яе мужу інкрымінуюць артыкул 130 КК Беларусі — «Распальванне нацыянальнай варажнечы». У яго канфіскаваныя ноўтбук і сродкі сувязі.

Nashaniva.com