У Мінску на месцы даўгабуда на праспекце Дзяржынскага з'явіцца элітны жылы дом

У Мінску аднавілася будаўніцтва жылога дома прэміум-класа на скрыжаванні праспекта Дзяржынскага і вуліцы Розы Люксембург, які павінны былі здаць у эксплуатацыю яшчэ летась, паведамляюць «Мінск-Навіны».

24.05.2022 / 09:56

Праект дома MOD house

Будаўніцтва жылога дома MOD house, размешчанага на скрыжаванні праспекта Дзяржынскага і вуліцы Розы Люксембург, пачалося восенню 2019 года. Аб'ект планавалі здаць у 2021-м, але не склалася — у канцы 2020-га рэалізацыя праекта была пастаўлена на паўзу. Аднак у красавіку гэтага года будаўнічыя працы аднавіліся.

MOD house — гэта праект групы кампаній «Тапас», які яна выкупіла ў іншага забудоўшчыка яшчэ на пачатковай стадыі. Ён уяўляе сабой маналітны жалезабетонны каркасны будынак вышынёй у 23 паверхі, дзе размесцяцца 96 кватэр і паркінг на 111 машынамесцаў.

Цяпер выконваюцца работы па ўзвядзенні маналітных канструкцый паркінга: падмуркаў, калон, сцен. Таксама спецыялісты займаюцца пракладкай вонкавых інжынерных сетак.

Аднавіўся і продаж кватэр. Кошты за квадратны метр у двушцы вар'іруюцца ад 1650 да 1720 даляраў у эквіваленце, у трохпакаёвых — ад 1400 да 1750 даляраў, у чатырохпакаёвых — ад 1570 да 1700. Аб'ект плануюць увесці ў эксплуатацыю не пазней за жнівень 2023 года.