На гэтым здымку ёсць дзікі кот. Вы яго бачыце?
Недзе ў гарах Цэнтральнай Азіі на фоне скал схаваўся дзікі кот. Ці здолееце вы яго знайсці?
27.05.2022 / 21:21
Снежны барс (ён жа снежны леапард, ці ірбіс) — дзікі кот, які жыве ў Сярэдняй Азіі. Гэта вельмі пільная і асцярожная жывёла, якая жыве ў адзіноце, толькі падчас шлюбнага перыяду снежныя барсы фармуюць пары.
Барсы знаходзяцца пад пагрозай знікнення, цяпер у свеце засталося ўсяго каля 5—7 тысяч гэтых жывёл. Ірбісы — майстры маскіроўкі, яны маюць доўгую густую бела-крэмавую ці шэрую поўсць, якая дапамагае ім ідэальна зліцца з навакольным асяроддзем. Пацвярджэнне гэтаму — фота з Твітара, якое вы можаце бачыць ніжэй.
Гэтае фота зрабіў супрацоўнік Індыйскай дзяржаўнай лясной службы Рамеш Пандзі. У подпісе да фота ён назваў снежных барсаў «прывідамі гор», і сапраўды: знайсці ката на здымку не так і лёгка. На першы погляд, перад намі проста заснежаны схіл гары пясочнага колеру, але недзе з яго спускаецца жывёла.
Хочаце падказку? Шукайце яе ўнізе пад анонсам.
Колькі сабак вы бачыце на малюнку? Адказ шмат пра вас кажа
Барс знаходзіцца трохі справа і ўверх ад цэнтра фотаздымка.