«Ладэ»: Робім усё магчымае, каб аднавіць працу як мага хутчэй
У медыцынскім цэнтры пракаментавалі бягучую сітуацыю.
30.05.2022 / 15:51
«У апошні час распаўсюджваюцца рознага роду чуткі пра далейшы лёс нашых медыцынскіх цэнтраў у сувязі з прыпыненнем дзеяння ліцэнзіі.
Афіцыйна заяўляем, што ўсё гэта домыслы, якія не адпавядаюць рэчаіснасці, а інфармацыя, якая распаўсюджваецца, мае за мэту прычыніць шкоду нашай дзелавой рэпутацыі.
Паведамляем, што ў цяперашні час да 1.06 камісіяй Міністэрства аховы здароўя праводзіцца кантрольная ацэнка па выяўленых падчас праверкі парушэннях. Мы робім усё магчымае, каб аднавіць нашу працу як мага хутчэй», — адзначаецца ў заяве медцэнтра.