Беларускі дызайнер распавёў, як радыкальна змяніў сябе: зрабіў зубы і нос, павялічыў рост, перасадзіў валасы
Дызайнер адзення Апці Эзіеў падзяліўся гісторыяй свайго самаўдасканалення. У кароткім відэа ў Тыктоку Апці паказвае, як выраўняў сабе зубы і зрабіў пластыку носа — прыбраў гарбінку і зрабіў нос танчэйшым.
04.06.2022 / 16:21
Пасля адправіўся ў спартовую залу працаваць над сваім целам. Але Апці хацеў не толькі стаць больш падкачаным, але і павялічыць свой рост, таму ён паралельна вісеў на турніку. Дызайнер сцвярджае, што гэта дазволіла яму стаць вышэй на 8 сантыментараў, і цяпер яго рост — 180 см. А пасля — перасадзіў валасы ў клініцы ў Стамбуле за $4000, пра што Апці падрабязна расказваў раней.
Відэа сабрала ўжо больш за два мільёны праглядаў і больш за 4000 каментароў.
Водгукі розныя: хтосьці захапляецца вынікам, хтосьці лічыць, што і раней Апці выглядаў прывабна. Але пасыл самога дызайнера ў тым, што ўсё магчыма.