Рэцэпт на выхадныя. Халодны суп гаспача — тое, што трэба ў летнюю спёку

Гэты просты іспанскі суп з таматаў ідэальна падыходзіць для гарачага летняга надвор’я. Добрым дадаткам да гаспача (gazpacho) стане варанае яйка. Гэты суп можна падаваць як у місках, так і ў чарках, нібыта шот добрага кактэйля.

11.06.2022 / 09:56

Фота: BBC Food

Кампаненты можна вар'іраваць у залежнасці ад наяўнасці той ці іншай гародніны. Каб згатаваць ідэальны гаспача, вам спатрэбіцца:

  1. Нарэжце агурок, памідоры, цыбулю і перцы. Адкладзіце трохі гародніны для ўпрыгожвання супу, а большую частку (толькі часнок не кладзіце!) перамяліце ў кухонным камбайне ці блэндары да стану аднароднага пюрэ.
  2. Дадайце ў сумесь часнок, замочаны хлеб, аліўкавы алей і воцат, зноў усё змяшайце. Вы можаце рабіць сумесь больш вадкай ці больш густой, з асобнымі кавалкамі гародніны ці без, на ваш густ.
  3. Пераліце суп у пасудзіну, накрыйце яго харчовай плёнкай і астуджвайце ў халадзільніку не менш за 20 хвілін. Гаспача смачны халодны.
  4. Нарэжце невялікімі кубікамі рэшткі гародніны для ўпрыгожвання стравы. Перад падачай разліце суп па місках ці чарках і ўпрыгожце гароднінай.

Рэцэпт на выхадныя. Клефтыка — сакавітая бараніна з грэчаскім каларытам

Рэцэпт нескладаны, але цікавы. Яечня з рысам і гароднінай

Nashaniva.com