Экс-супрацоўнік ізалятара часовага ўтрымання: пра ідэалагічную апрацоўку, сачэнне, сістэму здзекаў і заробкі
Байполавец Уладзімір Жыгар да таго, як стаць операм крымінальнага вышуку, некалькі год адпрацаваў у ізалятары часовага ўтрымання Мазыра. Яго служба прыпала на 2016-2017 гады. І хоць гэта было задоўга да 2020-га, калі ІЧУ па ўсёй краіне запоўнілі тысячы затрыманых на пратэстах, сістэма засталася той самай.
08.06.2022 / 19:05
У выпуску «Ток» Уладзімір распавядае, як літаральна за тры-шэсць месяцаў можна стаць супрацоўнікам ізалятара, прайшоўшы ідэалагічную апрацоўку ў вучэбным цэнтры, апісвае сістэму ўнутранага распарадку і кантролю ў ІЧУ, хто каму падпарадкоўваецца і перад кім адказвае. Герой тлумачыць, чаму ў гэтай сістэме загад вышэйшы за закон, чаму супрацоўнікі ізалятара з адданасцю запускаюць машыну катаванняў і колькі на гэтым зарабляюць.
Сам Уладзімір Жыгар пасля таго, як сышоў са службы, таксама трапіў на суткі — у Жодзіна, яго затрымалі пасля пратэстаў на Стэле ў дзень выбараў. Але ён перакананы, што яго досвед непараўнальны з тым пеклам, у якое ператварылі ізалятары сёння.
00:00 — што ў выпуску.
00:50 — хто і як трапляе на службу ў ІЧУ.
08:45 — як ідэалагічна рыхтуюць будучых супрацоўнікаў ізалятараў.
12:08 — пра стаўленне супрацоўнікаў вучэбнага цэнтра да курсантаў.
16:00 — як выглядае праца ў ІЧУ.
19:23 — што павінна належаць вязням у ІЧУ.
26:42 — колькі зарабляюць супрацоўнікі ІЧУ.
30:48 — хто стаіць за стварэннем невыносных умоваў для палітвязняў у ІЧУ.
34:46 — чаму супрацоўнікі ІЧУ згаджаюцца выконваць незаконныя загады.
40:41 — ад чаго залежыць якасць харчавання ў ІЧУ.
43:06 — чаму супрацоўнікі ізалятараў застаюцца ў сістэме.
46:41 — як сышоў з ІЧУ, пайшоў на павышэнне, а пасля далучыўся да BYPOL.
50:33 — як адбываў арышт у Жодзіне пасля 9 жніўня 2020-га.
52:47 — як змяніць пенітэнцыярную сістэму ў будучыні.