Пачаўся суд над філосафам і стваральнікам «Лятучага ўніверсітэта» Уладзімірам Мацкевічам

У Мінскім гарадскім судзе 9 чэрвеня пачаўся суд над філосафам, стваральнікам «Лятучага ўніверсітэта» Уладзімірам Мацкевічам. Пасяджэнне праходзіць у закрытым рэжыме, піша «Вясна».

09.06.2022 / 10:32

Яго абвінавачваюць адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса.

Уладзімір Мацкевіч быў затрыманы 4 жніўня 2021 года пасля вобшуку ў доме ў межах крымінальнай справы. Яму выставілі абвінавачванне ў «арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (арт. 342 Крымінальнага кодэкса). 

4 лютага Мацкевіч абвясціў галадоўку, патрабуючы змяніць меру стрымання на падпіску аб нявыездзе, завяршыць следчыя дзеянні і прызначыць дату судовага разбіральніцтва.

Пазней яму выставілі яшчэ два абвінавачванні;

— ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім) — за платформу «Сход»;

— ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) — за відэазапіс на YouTube-канале.

Nashaniva.com