Што было з беларускай мовай у Расійскай імперыі і пры нямецкай акупацыі? Выпускі пра гісторыю роднай мовы — у Ютубе

На ютуб-канале ініцыятывы «Умовы для мовы» выйшлі першыя выпускі пра гісторыю беларускай мовы. З відэа ў даступнай форме можна даведацца, калі ў беларусаў з’явілася пісьменнасць, у якім дакуменце была ўпершыню замацаваная дзяржаўнасць беларускай мовы і што было з ёй у часы Расійскай імперыі, БНР, БССР і пры нямецкай акупацыі.

16.06.2022 / 15:53

Займаюцца гістарычнымі ролікамі самі аўтары ініцыятывы — моўныя актывісты Ігар Случак і Аліна Нагорная. Дзякуючы іх дзейнасці, на некаторых беларускіх таварах з’явіліся беларускамоўныя этыкеткі.

 

Таксама сямейная пара запусціла аўтарскі анлайн-курс па абароне беларускай мовы «Акадэмія Ў». А ў самой Аліны Нагорнай выйшла кніга з гісторыямі пра дыскрымінацыю беларускамоўных «Мова 404».

Чытайце таксама:

«Беларускую мову не трэба рабіць сэксі — яна ўжо такая». Парады ад тых, хто пачаў размаўляць па-беларуску 

«Спачатку было неяк няёмка, а пасля…» Як і чаму беларусы ў эміграцы пераходзяць на родную мову?

Nashaniva.com