«Знай, что ты непобедим». Дзеці палітзняволенага Сяргея Ярашэвіча павіншавалі яго з Днём нараджэння
Відэа дзіцячага віншавання публікуе тэлеграм-канал Belarus Women’s Foundation.
16.06.2022 / 22:49
У траўні 2021 Антаніну Канавалаву разам з яе палітзняволеным мужам Сяргеем Ярашэвічам асудзілі да 5,5 годоў калоніі па справе «Арміі з народам». У Антаніны і Сяргея на волі засталіся двое маленькіх дзяцей: Ваня і Насця. За кратамі іх бацькі знаходзяцца амаль 20 месяцаў.
Сёння, 16 чэрвеня, Сяргей адзначае 40-годдзе. Ягоная жонка Антаніна будзе адзначаць Дзень нараджэння 19 чэрвеня. Ёй споўніцца 34 гады.
Кожны можа павіншаваць Сяргея і Антаніну лістамі салідарнасці і паштоўкамі. Таксама не забывайце класці пустыя канверты, налепкі, маркі і паперу.
Павіншаваць Антаніну: ПК №4, 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Антаніна Сяргееўна Канавалава
Павіншаваць Сяргея: ПК №11, 231900, Ваўкавыск, Ракасоўскага, 118, Сяргей Міхайлавіч Ярашэвіч