СМІ: Еўракамісія падтрымае статус кандыдата ў ЕС для Украіны і Малдовы, а Грузіі адмовіць

У сваім заключэнні аб наданні статуса кандыдата на сяброўства ў ЕС Еўрапейская камісія будзе рэкамендаваць яго для Украіны і Малдовы, выставіўшы апошняй дадатковыя патрабаванні, а Грузіі адмовіць. Пра гэта, як піша «Еўрапейская праўда», паведамляе нідэрландскае выданне NOS са спасылкай на»надзейную крыніцу».

17.06.2022 / 07:52

Адзначаецца, што ў сваім заключэнні Еўракамісія будзе рэкамендаваць Украіне статус кандыдата, але з умовамі для пачатку перамоваў аб уступленні. У прыватнасці, гаворка ідзе пра забеспячэнне вяршэнства права і барацьбу з карупцыяй.

«Падобна на тое, што гэты прамежкавы крок з'яўляецца рэверансам у бок такіх краін, як Нідэрланды, якія лічаць, што Украіна далёкая ад гатоўнасці да статуса кандыдата на ўступленне», — адзначае выданне.

У той жа час наданне Украіне статуса кандыдата на сяброўства ў ЕС — гэта палітычны сігнал, які хоча даслаць Кіеву большасць дзяржаў-членаў, дадае NOS.

Таксама кандыдацкі статус будзе рэкамендаваны для Малдовы, але ў адносінах да яе будзе выстаўлена яшчэ больш патрабаванняў для пачатку перамоў аб уступленні.

Што тычыцца Грузіі, то Еўракамісія будзе рэкамендаваць не даваць краіне такога статуса да выканання «доўгага пераліку патрабаванняў».

Nashaniva.com