«Вяртайцеся, пакайцеся, і я вас усіх пасаджу». Слава Камісаранка выклаў частку новага стэндапа, там зноў шмат пра Лукашэнку
Беларускі комік Слава Камісарэнка правёў у Варшаве 12 дабрачынных канцэртаў. Грошы ад іх ён адпраўляе на гуманітарную дапамогу Украіне. Для тых, хто не трапіў на шоу, ён апублікаваў у ютубе частку свайго новага стэндапа.
25.06.2022 / 16:23
Слава Камісаранка быў вымушаны бегчы з Масквы ў Кіеў, а пасля пачатка вайны ‒ у Польшчу. Пра гэта ён таксама распавёў.
«Я пажартаваў пра Лукашэнку ў Беларусі, мне забаранілі выступаць у Беларусі. Я пажартаваў пра Лукашэнку ў Расіі ‒ за мной выехаў КДБ. Я зʼехаў у Кіеў. Я пажартаваў пра Лукашэнку ва Украіне ‒ пачалася вайна. Я зʼехаў у Польшчу. Калі заязджаў у Польшчу, у мяне спыталі: Мэта візіту? ‒ Хутка даведаецеся!» ‒ жартуе ён.