Варэнне з пялёсткаў руж — стары беларускі рэцэпт, просты і прыгожы
Гэтае варэнне напоўніць дом неймаверным водарам і будзе добрым дадаткам да гарбаты. Рэцэптам падзялілася журналістка Марыя Грыц. Ён нескладаны.
26.06.2022 / 17:26
Фота: Марыя Грыц
Цукар заліваецца малой колькасцю вады і варыцца сіроп. Пасля ў яго кідаюцца пялёсткі ружаў (найлепш браць хатнія кветкі). Праз пару хвілін можна разліваць гатовае варэнне па слоічках. Пасля таго, як цукар растварыўся, сіроп варта паменей мяшаць, каб ён не крышталізаваўся.
«Я захоўваю на зіму і потым дадаю ў гарбату. Такі водар па пакоі — казка проста», — апісвае Марыя.