Беларускія спецслужбы праслухоўваюць сваякоў каліноўцаў. Фрагменты размоў апублікавала БТ
У сюжэце БТ пра загінулых каліноўцаў паказалі праслухоўку іх сваякоў. Забітых байцоў тэлевядоўцы называюць «дэнацыфікаванымі».
07.07.2022 / 12:57
Скрыншот: БТ
Так, апублікавалі фрагмент размовы Святланы Марчук, маці байца Івана «Брэста», з малодшым сынам. На тым аўдыя жанчына плача: «Ваня загінуў…»
Апроч гэтага, паказалі відэа з міліцэйскага кабінета (ці кабінета іншых сілавых структур), дзе маці «Брэста» гутарыць з ім па тэлефоне.
«Я паглядзела відэа. Я ў шоку ад іх, канечне. Я меркавала, што ты, магчыма, недзе ў нечым задзейнічаны. Што ты там не сядзіш без справы, але што вось так…» — кажа жанчына ў атачэнні нейкіх супрацоўнікаў.
Урыўкі выглядаюць як вырваныя з кантэксту.
Апублікавалі таксама фрагмент тэлефоннай размовы, як сцвярджаецца, Дзяніса Урбановіча. Там ён расказвае, як расстралялі аднаго з каліноўцаў. Што маецца на ўвазе пад гэтым, не тлумачыцца.