Цэслер падзяліўся, якую з уласных прац лічыць найбольш эмацыйна складанай
Сусветныя дні беларускай культуры адкрыліся 7 ліпеня ў Вільні выставай плакатных прац Уладзіміра Цэслера. На адкрыцці прысутнічала Святлана Ціханоўская са сваёй камандай ды прадстаўнікі віленскай мэрыі, а завяршыўся вечар гучнай «Пагоняй» у супольным выкананні мужчынскага хору «Унія» і наведнікаў.
07.07.2022 / 19:56
Фота тут і далей: Антон Туркоў
Таксама ў жывым эфіры павітаў гледачоў выставы і сам Уладзімір Цэслер, які шчыра адказаў на пытанне: «Якая з вашых прац для вас найбольш эмацыйна складаная?». Творца назваў работу Loading.
Праца Цэслера Loading
Экспазіцыя працягнецца на Ратушнай плошчы да 31 ліпеня ўключна.
Далучыцца да імпрэз у межах Дзён беларускай культуры можна ў розных гарадах. Напрыклад, у Вільні цягам ліпеня будуць паказваць беларускія спектаклі, ствараць перформансы, падаваць дранікі з квасам па спецыяльнай цане (ды коцікаў бонусам) і нават наліваць бчб-шоты ўсяго за €3. Вы можаце паглядзець поўную мапу падзей і дадаць свой івэнт.